Алена Цэпрынская
Алена Цэпрынская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Helena Cepryńska |
Псеўданімы | Алёна |
Дата нараджэння | каля 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. 1930 |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, драматург, публіцыстка |
Гады творчасці | 1907 — 1930 |
Мова твораў | беларуская, літоўская мова і польская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Але́на (Гэлена) Цэпры́нская (часам Цапрынская[1]; польск.: Helena Cepryńska[2]; літ.: Alena (часам Elena) Ceprinskaitė[3]; каля 1880, Случчына, Мінская губерня — 1930) — беларуская і літоўская пісьменніца, паэтка, драматург, публіцыстка. Пісала па-польску, па-літоўску, па-беларуску.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і дробнага шляхціца на Случчыне.
Жывучы ў Менску, ад 1908 года дыстанцыйна актыўна супрацоўнічала з віленскай польскамоўнай літуанафільскай газетай «Litwa», якую рэдагаваў віленскі польскамоўны шляхціч-літуанафіл Мячыслаў Давойна-Сільвястровіч, прапагатар далучэння польскамоўнай шляхты да літоўскага нацыянальнага руху.
Магчыма, брала ўдзел у дзейнасці менскага Літоўскага таварыства ўзаемнай дапамогі, стварэнне якога ў 1909 годзе ініцыяваў менскі шляхціц Міхал Прушынскі. Таварыства аб’ядноўвала шляхту літуанафільскага напрамку (толькі за першы месяц існавання да яго далучылася было 40 чалавек), мела бібліятэку на літоўскай мове[4].
Вершы пісала па-польску (у газеце «Litwa» друкаваліся з 1908 г.)[5], па-літоўску (у літоўскамоўнай рыжскай газеце «Rygos Garsas», з 1910 г.), па-беларуску (у «Нашай Ніве», 1912 год)[6].
У 1911—1918 гадах, імаверна, жыла ў Вільні. У 1913 годзе працавала ў рэдакцыі польскамоўнай газеты «Lud».
У першым жа лісце ў віленскую рэдакцыю газеты «Litwa» (датуецца «Мінск-Літоўскі, 4 лістапада 1908 г.») А. Цэпрынская, разам з прыкладзеным і апублікаваным у газеце вершам «О, мая Літва!», пісала[7]:
«З душы і сэрца чуюся — і заўсёды так чулася — літоўкай (Litwinka) — але, на жаль! па-літоўску (po litewsku) умею нямнога. Не губляю надзеі, што, можа, яшчэ займею гэтую здольнасць, бо мне сапраўды сорамна, што ня ўмею валодаць роднай мовай маёй (ojczystym językiem moim). Да сёння ўсе мае намаганні разбіваліся аб нястачу адпаведных падручнікаў, з якіх я магла б навучыцца па-літоўску (…) Чытаю Вашую „Літву“ з жывой цікавасцю і ўпадабаннем, некаторыя артыкулы, можа, трохі ўжо надта крайнія, але ўспрымаю добра, бо ў такой сітуацыі, у якой увогуле апынуліся мы, вынарадаўленыя літоўцы (wynarodowieni Litwini), часам цяжка захоўваць меру».
Пасля Першай сусветнай вайны супрацоўнічала з беларускім друкам у Вільні.
У эміграцыйнай літоўскай прэсе ЗША — у газеце «Draugas» — Алена Цэпрынскайце (Цэпрынская) згадвалася як удалы прыклад літуанізаванай польскамоўнай беларускі[3].
Дакладны год смерці невядомы (прыблізна мяркуецца, што яна памерла ў 1930 годзе)[8].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным чынам вядомая як паэтка, творца «вершаванай публіцыстыкі» і казак[9].
Друкавалася ў Мінску, Вільні, Львове, Рызе і Варшаве. Вершы прысвечаныя гістарычнай памяці пра Літву і прыгажосці Міншчыны (напрыклад, балада «Свіслачанка»[10], у якой творча перапрацавала сюжэт паэмы Адама Міцкевіча «Свіцязянка», перанёсшы яго на берагі Свіслачы).
Як аўтарка пісала па-польску, па-літоўску, па-беларуску. Дэбютавала ў 1907 г. зборнікам вершаў на польскай мове «Poezje»[11]. У 1907 г. пераклала на беларускую мову верш М. Горкага «Песня астрожніка»[1].
З 1910 г. пачала пісаць па-літоўску — свае вершы і празаічныя творы друкавала ў газетах «Rygos Garsas» і «Draugas».
У 1920-х гадах яе вершы і апавяданні на беларускай мове пад псеўданімам «Алёна» публікаваліся ў віленскіх выданнях — у часопісе «Авадзень», газетах «Сялянская ніва», «Krynica», «Bielaruskaja krynica».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Poezje (Wilno 1907)
- Odstępca. Obrazek dramatyczny (Wilno 1909).
Зноскі
- ↑ а б Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 249.
- ↑ T. Sienkiewicz, Polskie życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn 1997, s.140-142.
- ↑ а б Draugas, 1910-11-24, N47, C. 514.
- ↑ Litwa. Nr. 6 (12). 15 kwietnia 1909 r. C. 92 [скразная нумарацыя]; Litwa. Nr. 10 (16). 15 (28) czerwca 1909 r. C. 155.
- ↑ Helena Cepryńska. O, Litwo moja! // Litwa. Nr. 5. Rok I. Listopad 1908 roku. C. 1 (65) [скразная нумарацыя].
- ↑ Алёна Цэпрынская, Марыля, Наша Ніва, 21 снежня 1912, С. 3.
- ↑ Litwa. Nr. 5. Listopad 1908 roku. C. 75 [скразная нумарацыя].
- ↑ Znad Wilii, 2014.1 (57), Wilno, s. 29.
- ↑ Zdzisław J. WINNICKI, Patriotycznospołeczna działalność kobiet Polek na dalszych Kresach. Cz.2, NR 4 (159) KWIECIEŃ 2019, Magazyn Polski, C. 14.
- ↑ Helena Cyprinska. Świsłoczanka // Litwa. Nr. 17 (23). 1909. C. 248—251 [скразная нумарацыя]
- ↑ T. Sienkiewicz, Polskie życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn 1997, s.140-142.